“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы

У Рэчыцы актывісты праваабарончага цэнтру “Вясна” і валанцёры прайшліся па найбольш людных месцах горада і раздалі жыхарам буклеты, дзе прыводзяцца шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання.

Беларусь – адзіная краіна Еўропы, дзе ў 21-м стагоддзі людзі, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, караюцца смерцю. У практыцы, у тым ліку і беларускіх судоў, былі выпадкі судовых памылак. У выніку расстрэльвалі цалкам не вінаватых людзей, а праз нейкі час выкрывалі сапраўдных злачынцаў. Выкананне смяротнага прысуду да канца жыцця прыгнятае тых, хто страляе ў патыліцу чалавеку. Жыццё, дадзенае чалавеку Богам, адбіраюць людзі, ангажаваныя пэўнымі меркаваннямі. Сёняшняя сітуацыя дазваляе выкарыстанне найвышэйшай меры пакарання для ліквідацыі палітычных апанентаў ды масавых рэпрэсіяў. Тое, што цела пакаранага смерцю не выдаецца сваякам, ім не паведамляецца час выканання прысуду і месца пахавання – гэта яшчэ і здзек са сваякоў асуджанага. Магчымасць страціць уласнае жыццё далёка не заўжды спыняе ад здзяйснення злачынства.

Гэта тыя аргументы, якімі абгрунтоўваецца неабходнасць адмены альбо, прынамсі, абвяшчэння мараторыя на смяротнае пакаранне. І людзі, якія атрымлівалі буклеты, выкананыя праваабаронцамі цэнтру “Вясна”, найчасцей пагаджаліся з тым, што было напісана. Маладзёны, навучэнцы рэчыцкага аграрнага каледжа, якія атрымалі буклет у краме “Еўраопт”, ідучы, разважалі пра тэму: “Не! Расстраляць – гэта не гуманна, ды й не спыняе ад злачынства. Хай бы ён усё жыццё ў камеры з гэтым жыў і пакутваў”.

“Я згодны, што смяротнае пакаранне трэба адмяніць. Але для аднаго чалавека яго, усё ж, патрэбна пакінуць. Бо за тое, што ён зрабіў, варта адказваць па-поўнай” – давялося пачуць ад спадара на рэчыцкім цэнтральным рынку. “А тым, чыімі рукамі ён цісне грамадства, варта прадугледзець пажыццёвае зняволенне” – дадаў сусед па гандлёвым месцы.

Жыхары Рэчыцы ў большасці сваёй падтрымлівалі тое, што расстрэльваць людзей – гэта дзікунства, якое варта спыніць. Але для таго, каб такія думкі пашыраліся, людзей варта прымушаць думаць аб ім. І менавіта на гэта скіраваныя мерапрыемствы Тыдню супраць смяротнага пакарання, які праходзіць зараз у Беларусі.

Filed in: Без рубрики

Вам могло бы понравиться:

Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины. Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины.
“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 2017 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика