Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці

Чарговы выпадак абразы адной з дзяржаўных моваў Беларусі, ды яшчэ і нацыянальнай мовы нашага народу, а таксама прыцягнення да адказнасці за гэта зафіксаваны ў Рэчыцы. 

 

 

Гомельскі юрыст Ігар Случак атрымаў ліст з Рэчыцкага райвыканкама, дзе гаворыцца, што крыўднік беларускай мовы мусіць сплаціць штраф. Яраслава Драгуна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.22 «Парушэнне заканадаўства аб мовах» за каментар да допісу ў суполцы «Рэчыца LIVE» ва «Укантакце», паведамляе Наша Ніва.

 

«Беларуская мова — гэта дзікая сумесь рускай, украінскай і польскай», — напісаў ён. І тое, што пасля Яраслаў выдаліў гэты каментар, ніяк не паўплывала, паколькі скрыншот быў захаваны.

«Пастанова вынесена райвыканкамам, таму можна меркаваць, што Яраслаў Драгун прызнаў сваю неправату. Бо калі чалавек прызнае віну, то па гэтым артыкуле райвыканкам самастойна разглядае справу і выносіць пастанову з мінімальным пакараннем — чатыры базавыя велічыні, — кажа Ігар. — Безумоўна, я задаволены пастановай Рэчыцкага райвыканкама. І не здзіўлены, бо праходзіў там практыку цягам месяца і ведаю, што спецыялісты кампетэнтныя. Іншага я ад іх і не чакаў. Ну і для маёй магістарскай дысертацыі «Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі» гэтая пастанова таксама прыдасца, бо там ідзе гаворка і пра пакаранне за парушэнне заканадаўства аб мовах».

З ініцыятывы Ігара Случака ўжо чатыры разы на Гомельшчыне прыцягвалі да адказнасці за абразу мовы. У тым ліку, раней абразліва на адрас менавіта беларускай мовы выказвалася рэчычанка Яўгенія Чацвяртная, якая за свае абразлівыя словы таксама панесла адказнасць.

«Спадзяюся, гэтых выпадкаў будзе менш, хоць іх ужо стала меней, — кажа Ігар. — Людзі разумеюць, што абраза мовы — гэта не тое, што можа прайсці без пакарання. Не размаўляеш на мове — не размаўляй, ніхто ж не прымушае. Размаўляй на сваёй, чаго абражаць іншую? Калі просяць даваць інфармацыю на дзвюх мовах — гэта не значыць, што адну з іх хочуць адкінуць. Проста хочуць дадаць сваю, каб кожны быў задаволены. Хочацца спадзявацца, што больш такога не будзе і ўсе з павагай будуць адносіцца і да рускай мовы, і да беларускай, і да любой іншай».

 

 

 

Filed in: Без рубрики

Вам могло бы понравиться:

“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў
«Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам «Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 5522 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика