Адчуй сябе акупантам. Жыхарам Рэчыцы прапануюць паехаць у Крым у абход заканадаўства Украіны

Рэчычанам прапануюць з’ездзіць на адпачынак у акупаваны Расіяй украінскі Крым, зрабіўшы кола праз некалькі абласцей краіны-агрэсара. 

Адна з фірмаў-перавознікаў вырашыла разнастаіць лета жыхароў Рэчыцы, прапанаваўшы ім стаць парушальнікамі заканадаўства суседняй краіны, паведамляе суполка “Рэчыца без цэнзуры”. На рэкламных стэндах па ўсім горадзе, а таксама ў ліфтах многіх шматкватэрных дамоў з’явілася рэклама нейкай фірмы (каб пазбегнуць яе рэкламавання, мы вырашылі яе не называць), якая прапануе завезці рэчычан у Ялту, праехаўшы амаль дзве тысячы кіламетраў праз расійскія Бранск, Арол, Варонеж, Растоў-на-Доне і Керч.

Амаль усёй сусветнай супольнасцю (у тым ліку і афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь) Крым лічыцца тэрыторыяй Украіны, якая знаходзіцца пад часовай акупацыяй Расійскай Федэрацыяй. Міністэрства замежных справаў Беларусі неаднаразова публікавала паведамленні, у якіх раіла грамадзянам не наведваць паўвостраў праз Расію.

Жыхарам Рэчыцы, якія наважацца з дапамогай фірмы, што рэкламуе свае паслугі ў нашым горадзе, ехаць у Крым праз Расію, варта ведаць, што пасля такога падарожжа, яны маюць усе шансы больш не трапіць на базар у Чарнігаў, на шпацыр у Кіеў, на мора ў Адэсу, на фестываль у Львоў альбо на лыжы ў Букавель. Заканадаўства Украіны, як і любой іншай краіны свету, чые тэрыторыі акупаваныя нейкімі агрэсарамі, расцэньвае наведвальнікаў Крыму з тэрыторыі краіны-акупанта, як паплечнікаў акупацыйнага рэжыму, і абмяжоўвае ўезд такіх грамадзян на сваю тэрыторыю.

Filed in: Грамадства, Навіны Рэчыцы, Новости политики, Рэчыца

Вам могло бы понравиться:

“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў
«Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам «Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 5589 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика