“Працякла труба, патрабуецца рамонт залы”: у Рэчыцы адмянілі канцэрт Віктара Каліны.

Скандальна вядомы шансанье Віктар Каліна на сваім сайце абурыўся тым, што ў Рэчыцы не адбудзецца ягоны канцэрт, запланаваны на пачатак жніўня.

Прычыну Каліна бачыць у «інфармацыйных атаках апазіцыі на мясцовых ідэолагаў» і ягонай «прынцыповай пазіцыі па Данбасе».

Апроч таго, увесь раздзел «афіша» на сайце Каліны закрыты праз адсутнасць пэўнасці, бо могуць не дазволіць — шансанье расказаў, што ў раённых гарадах масава адмяняюцца канцэрты праз розныя адгаворкі кшталту «рамонту залы» ці «працечкі трубаў».

«Людзі, якія адказваюць за ідэалогію і культуру ў абласных гарадах, выдаюць мне гастрольныя пасведчанні, вынікае — гэта гарантыя таго, што маладушныя і непісьменныя іх калегі ў раённых гарадах абавязаныя правесці канцэрт. Што ж гэтак баязліва і падступна дзейнічаюць іх падначаленыя на месцах? Навучыліся хлусіць, выварочвацца, прыкрывацца хлуснёй!!! Часцей за ўсё чыннік — «рамонт залы». Мы ў гэта верылі! Пакуль мае прыхільнікі не пачалі дасылаць фота залы, афіш іншых артыстаў… Наступная «адчэпка» — гэта «ў нас усё распісана». Мяне такі адказ ужо не забаўляе. Спачатку павяліся на хлусню, спыталі пра наступны год. Адказ — званіце ў снежні. Звонім — «у нас усё ўжо распісана на год». Рэальная карціна такая — праходзяць адзінкавыя канцэрты. Калі ўсімі праўдамі і няпраўдамі прадалі 50—70 квіткоў — гэта ўжо дасягненне», — раскрывае свае карты Каліна,  усяляк абражаючы дырэктараў ДК і чыноўнікаў.

Віктар Каліна пазіцыянуе сябе як шансанье, але творы яго рознабаковыя і ўзаемавыключныя — за песняй пра блатную рамантыку на канцэрце можа ісці песня пра афіцэрскі гонар.

Каліна ўсяляк нахвальвае сепаратыстаў Данбаса, сам туды ездзіў і са зброяй у руках зычыў «смерці бандэрлогам», прызнаваўся ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў.

Неаднаразова публічна і матам выказваўся пра беларусаў, якія не ўхваляюць яго творчасць.
http://nn.by

Filed in: Грамадства, Криминальные новости, Новости культуры, Новости политики, Рэчыца

Вам могло бы понравиться:

Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины. Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины.
“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 2017 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика