Найбуйнейшы беларускі фестываль цяжкай музыкі Metal Crowd адменены: улады не задаволіў склад гуртоў

Хоць металісты — людзі не асабліва прымхлівыя, але тут мімаволі паверыш у кепскія прыкметы. Metal Crowd штогод праводзіўся ў Рэчыцы ўжо дванаццаць разоў. На жаль, трынаццаты год склаўся не на карысць фэсту. Пра яго адмену арганізатары паведамілі на афіцыйным сайце фестывалю.

Асноўным чыннікам, які паўплываў на тое, што найбуйнейшага беларускага оўпэн-эйра металістаў сёлета не будзе, як вынікае з паведамлення кіраўніцтва фэсту, з’явілася тое, што арганізатары «не дасягнулі адзінай думкі ў канцэпцыі канцэртнай праграмы (гуртоў, якія меліся выступіць) фестывалю з дзяржаўнымі органамі».

У каментары карэспандэнту “Нашай Нівы” адзін з арганізатараў фестывалю Сяргей Броўка не стаў называць канкрэтныя дзяржаўныя органы і іх супрацоўнікаў, якіх не задаволіў прапанаваны арганізатарамі фэсту склад камандаў. «Па-мойму, і так зразумела, хто гэта курыруе, прозвішчы я называць не хацеў бы», — сказаў Сяргей Броўка.

Таксама ў паведамленні аб адмене сёлетняга фестывалю гаворыцца, што, хутчэй за ўсё, у наступныя гады ён працягне сваё існаванне, але зменіць геаграфічнае размяшчэнне. З гэтага можна зрабіць выснову, што менавіта мясцовыя ўлады Рэчыцы ствараюць перашкоды для існавання ў горадзе сусветна вядомага фэсту цяжкой музыкі. У ранейшыя гады Metal Crowd збіраў на сваёй сцэне гурты з 35 краінаў свету. Штогод за два дні фестывалю на ім выступала каля 40 гуртоў, гледачы ў Рэчыцу з’язджаліся з усёй Беларусі, а таксама з Украіны, Расіі, Польшчы, краінаў Балтыі. У Рэчыцы моладзь лічыць Metal Crowd самай яскравай падзеяй кожнага года.

Дарэчы, да апошняга моманту арганізатары спадзяваліся на тое, што фестываль усё ж адбудзецца. Яны не спынялі падрыхтоўку да таго часу, пакуль супярэчнасці з дзяржаўнымі органамі не зайшлі ў тупік. У Рэчыцы хадзілі чуткі пра тое, што на сёлетнім Metal Crowd павінен быў выступіць і гурт Brutto. Цяпер жа жыхарам горада прапануюць задаволіцца сустрэчай з Сяргеем Міхалком у складзе «Ляпіса-98», канцэрт якога ў мясцовым амфітэатры прызначаны на пачатак ліпеня.
                                                                                                                                               Андрусь ГАЁВЫ

Filed in: Грамадства, Навіны рэгіёна, Новости культуры, Рэчыца

Вам могло бы понравиться:

Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины. Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины.
“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 2017 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика