Каб людзі ведалі праўду. Акцыя дэмакратычных актывістаў ў памяць аб ахвярах Чарнобыля прайшла ў Рэчыцы.

31 год мінуў з таго дня, як на беларускую зямлю пасыпаўся радыёактыўны попел ад выйшаўшага з-пад кантролю “мірнага атама”. Сённяшнія пакаленні беларусаў з радыяцыяй ужо нібыта звыкліся і амаль страцілі пачуццё яе небяспекі. Улады нават будуюць уласную АЭС. Але пра ахвяры Чарнобыльскай катастрофы варта памятаць, рызыку выкарыстання атамнай энергетыкі нельга недаацэньваць.

26 красавіка ў Рэчыцы мясцовыя актывісты праваабарончага цэнтра “Вясна”, БСДП “Грамада” ды простыя жыхары, якія падтрымліваюць ідэалы дэмакратыі, ушанавалі памяць тых, хто аддаў сваё жыццё ў змаганні з нябачным ворагам – радыяцыяй. Паблізу ад вёскі Маўчаны, дзе размешчана тампанажнае ўпраўленне “Беларуснафты”, кветкі леглі да помніка ліквідатарам-нафтавікам. Яны ў 1986-ым аднымі з першых ўступілі ў барацьбу з распаўсюджаннем радыяцыі.

Цяпер наступствы радыяцыі пачалі адувацца ці не ў кожнай сям’і – страта сваякоў, якія ледзь дажываюць да пенсійнага ўзросту ўжо нікога не здзіўляе. І зараз асабліва важна, каб людзі ведалі праўду пра радыяцыю і абыходжанне з ёй у СССР і ў цяперашняй Беларусі. Менавіта гэтаму прысвечаны спецыяльны выпуск газеты “Народная воля”. Некалькі соцень асобнікаў газеты актывісты ПЦ “Вясна” раздалі жыхарам Рэчыцы ў найбольш шматлюдных месцах горада – на рынках “Славянскі” і “Цэнтральны”, а таксама каля буйнога гіпермаркета “Еўраопт” на вуліцы Пралетарскай.

Варта адзначыць, што супрацоўнікі службы аховы “Еўраопта” чамусьці вырашылі перашкодзіць пашырэнню праўды і запатрабавалі ад актывістаў спыніць раздачу газеты людзям у грамадскім месцы – на ходніку каля будынка гіпермаркета. Калі ж актывісты адмовіліся гэта зрабіць, ахова крамы выклікала міліцыю.

  • Падыйшлі два міліцыянты, якія паглядзелі, што газета мае афіцыйную рэгістрацыю, што мы маем даручэнне рэдакцыі на распаўсюд, перапісалі мае пашпартныя дадзеныя і з’ехалі, ­– распавёў Алег Карбалевіч, да якога падыйшлі міліцыянты падчас раздачы газет.

У гэты ж дзень актывісты дэмакратычных сіл прынялі ўдзел і ў афіцыйным мітынгу каля помніка ліквідатарам аварыі на ЧАЭС, які ладзілі раённыя ўлады Рэчыцы. Тут таксама ад імя актывістаў былі ўскладзеныя кветкі да помніка.

  • 26 красавіка стала назаўжды чорнай датай у гісторыі Беларусі. Мы павінны памятаць тое, што адбылося ў гэты дзень, і ведаць, што адбываецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў пасля тае даты, – сказаў адзін з арганізатараў акцыі, кіраўнік рэчыцкай арганізацыі ПЦ “Вясна” Валер Пуціцкі.

Андрусь ГАЁВЫ.

Filed in: Грамадства, Навіны Беларусі, Навіны рэгіёна, Навіны Рэчыцы

Вам могло бы понравиться:

“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў
«Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам «Свае палітычныя правы абараняць можна і трэба!» У Рэчыцы прайшла сустрэча актывістаў з юрыстам ПЦ «Вясна» Леанідам Судаленкам

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 5575 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика