На футболе ў Рэчыцы чыноўнік забараніў разгарнуць герб горада. Бо на ім «Пагоня»

Актыўнасць рэчыцкіх заўзятараў ад пачатку футбольнага сезона ўзялі пад жорсткі кантроль.

На матч мясцовай каманды з «Клецкам» адзін з заўзятараў пранёс на стадыён сцяг з выяваю герба горада і надпісам «Рэчыца» на фоне бел-чырвона-белай стужкі. Калі ж ён паспрабаваў вывесіць гэты сцяг на сектары, які раней традыцыйна займалі фанаты мясцовых каманд «Ведрыч» і «Рэчыца-2014», да трыбуны адразу ж паспяшаліся прадстаўнікі ўлады.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Горбач, які непасрэдна кіраваў тым, што адбывалася на стадыёне, разам з супрацоўнікам міліцыі загадалі зняць сцяг з агароджы фанацкай трыбуны. Паміж заўзятарам і прадстаўнікамі ўлады адбылася кароткая гутарка. Аляксандр Горбач аргументаваў забарону тым, што гэты сцяг не зарэгістраваны ў Беларускай федэрацыі футбола ў якасці сімволікі, якую можна выкарыстоўваць на футбольных матчах. Як паведаміў «Нашай Ніве» заўзятар, калі ён заўважыў, што на сцягу ўсяго толькі афіцыйны герб горада, Горбач увогуле сказаў: «Я супраць, каб вы вывешвалі нейкія свае сцягі на маёй маёмасці». Пасля гэтага сцяг з агароджы трыбуны стадыёна знялі.
Герб Рэчыцы — адзін з некалькіх гербоў беларускіх гарадоў, які мае ў сваім складзе «Пагоню».

Андрусь Гаёвы, Наша Ніва

Filed in: Навіны Рэчыцы

Вам могло бы понравиться:

Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины. Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины.
“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 2017 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика