«Я – закон!» Як у Холмечы кіраўнікі змагаліся з журналістамі (відэа)

Журналістаў незалежнага тэлеканала “Белсат” у вёскі прывялі паведамленні жыхароў Холмецкага сельсавета аб вялікай колькасці лістоў ад падатковай інспекцыі з патрабаваннем сплаціць так званы “збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў”, празваны ў народзе падаткам на дармаедства. Але прыезд медыяў прыйшоўся не даспадобы мясцовым кіраўнікам.
Журналісты бралі тлумачэнні і каментары жыхароў, якіх падаткавікі прызналі дармаедамі, здымалі мясцовыя краявіды. Але, як аказалася, на думку мясцовага начальства, яны павінны былі спытаць дазволу на здымкі ў сямейнага клана мясцовых кіраўнікоў.
У Рэчыцкім раёне Холмеч ведаюць як кіраўнічую стартавую пляцоўку цяперашняга старшыні райвыканкама Віталя Панчанкі. У сувязі з тым, што ў часы ягонага кіравання агракамбінатам “Холмеч” былому мястэчку некалькі разоў даводзілася прымаць на сваёй галоўнай плошчы Лукашэнку, то над наданнем населенаму пункту выгляду аграгарадка, які абвяшчаў прэзідэнт, працавала ўся вобласць. Тут заасфальтаваныя ўсе вуліцы, працуе цывільны дом культуры, бібліятэка, спортшкола, гандлёвы цэнтр і некалькі іншых крамаў. А мясцовае сельгаспрадпрыемства афіцыйна лічыцца самым эфектыўным у раёне. Тым не менш, у навакольных вёсках – такая ж нястача і беспрацоўе, як і паўсюль.
Пасля сыходу Віталя Панчанкі ў райвыканкам, кіраваць Холмечам і ягонай акругай засталіся два родныя браты – Сцяпан і Васіль Юшкевічы. І відаць, сямейны клан да таго прызвычаіўся, што на падуладнай ім тэрыторыі без іх ведама нічога не можа адбыцца, што “свавольства” незалежных журналістаў браты вырашылі спыніць самымі брутальнымі сродкамі.
Спачатку здымкі цэнтру аграгарадка Холмеч не спадабаліся старшыні мясцовага сельсавета Сцяпану Юшкевічу. Чыноўнік пад’ехаў да журналістаў і пачаў кранаць за камеру, патрабаваць спыніць здымкі і артымаць узгадненне ў яго асабіста. “Што эта вы прыехалі, і свае законы тут устанаўліваеце?”, – спытаў мясцовы старшыня. На пярэчанні здымачнай групы, што закон не патрабуе ад журналістаў аніякіх узгадненняў на здымкі грамадскіх месцаў, а меркаванне старшыні сельсавета не з’яўляецца законам, Сцяпан Юшкевіч шчыра здзівіўся: “Я – закон! Пачаму эта я не закон?” і пачаў тлумачыць, што ён, маўляў, прызначаны ў Холмечы і як прадстаўнічая, і як выканаўчая ўлада.

А падчас здымкаў на ферме ў вёсцы Пракісель, да здымачнай групы прыехаў ужо другі брат – дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Агракамбінат “Холмеч” Васіль Юшкевіч у суправаджэнні свайго намесніка. Варта адзначыць, што на тэрыторыю фермы не было ані ўяздной брамы, ані нейкай агароджы ці забарончага знаку, а ў жывёлагадоўчыя памяшканні журналісты не заходзілі, здымаючы іх звонку. Але гэты кіраўнік паводзіўся яшчэ больш нахабна, перайшоўшы ў зносінах з журналістамі на “ты”: “А ты што не бачыш? Так! Дай-ка мне свой апарат!”. Потым ён загадаў карэспандэнтам: “Хлопцы, а ну давайце, уцеклі атсудава!”

Калі журналіст паспрабаваў задаць кіраўніку пытанне наконт магчымасцяў працаўладкавання ў сельгаспрадпрыемства, дырэктар накінуўся на здымачную групу, выхапіў гуказапісвальны мікрафон, сапсаваўшы яго.
Тым не менш, з таго матэрыялу, што паспелі зняць журналісты, яны здолелі зрабіць відэасюжэт, які паказвае тую складаную сітуацыю, у якую дзяржава паставіла сваіх грамадзян.

Андрусь Гаёвы, фота С. Юшкевіча

Filed in: Навіны рэгіёна

Вам могло бы понравиться:

Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины. Речицкого наёмника осудили за “помощь” ДНР в войне против Украины.
“Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” распаўсюдзілі ў Рэчыцы
Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці Мова – не «дзікая сумесь»! Яшчэ аднаго рэчычаніна, які публічна абразіў беларускую мову, прыцягнулі да адказнасці
«Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў «Лепей іх адстрэльваць на вачах людзей?». Камунальнікі ігнаруюць актывістаў у Рэчыцы, якія хочуць гуманна вырашаць лёс валацужных жывёлаў

One Response на "«Я – закон!» Як у Холмечы кіраўнікі змагаліся з журналістамі (відэа)"

  1. Владимир кажа:

    Вот так всегда.

Leave a Reply

Добавить комментарий

© 2017 Рэчыца. Навіны твайго горада. Усе правы абароненыя.
Яндекс.Метрика